
Шлях рэкрута
Як далучыцца да Першай Беларускай роты БПЛА БВА ў складзе Узброеных Сіл Украіны
Стань часткай падраздзялення, якое змагаецца за свабоду Украіны і будучыню вольнай Беларусі.
Першая Беларуская рота БПЛА Беларускай Вызвольнай Арміі (БВА) ў складзе Узброеных Сіл Украіны праводзіць набор добраахвотнікаў на вайсковую службу. Мы шукаем матываваных людзей, гатовых абараняць Украіну і набліжаць вызваленне Беларусі.
Кожны ўнёсак будзе адзначаны. Кожны баец, партызан, валанцёр і рэзервіст БВА атрымлівае персанальны нумар і пазыўны. Мы вядзём улік службы, баявых дасягненняў і ўкладу кожнага ў агульную справу вызваленьня нашай Радзімы ад дыктатуры і калабарантаў. Мужнасць, прафесіяналізм і адданасць не застануцца не заўважанымі. За заслугі службоўцы БВА будуць прадстаўляцца да ўзнагарод, павышэнняў, грашовых выплат і іншых формаў прызнання.
Ніводны чалавек, які змагаўся за свабоду Беларусі, не будзе забыты. У дэмакратычнай Беларусі кожнаму службоўцу БВА будуць гарантаваны павага, прызнанне заслуг і падтрымка ў адпаведнасці з Пастановай АПК № 20.
